Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сінкевіцкая сярэдняя школа”
Лунінецкага раёна
АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
“ ПАЗАКЛАСНАЯ ПРАЦА ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ЯК СРОДАК АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ”
Пятровіч Ларыса Мікалаеўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
8 (044) 7578009
2018 г.
1.Інфармацыйны блок
1.1 Назва тэмы вопыту
Пазакласная праца па беларускай літаратуры як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў
1.2 Актуальнасць вопыту
«Для настаўніка заўсёды актуальнае пытанне: як павысіць матывацыю пазнавальнай дзейнасці, як выклікаць цікавасць да свайго прадмета, як пашырыць адукацыйнае кола сваіх вучняў? Для вырашэння такіх пытанняў неабходна актывізаваць пазаўрочную сумесную дзейнасць настаўніка і вучняў».[2,c. 56]
Звычайна пазакласная і пазашкольная работа па прадмету цесна звязана з урокам, але яна, тым не менш, увесь час імкнецца да некаторай аўтаномнасці: да пашырэння і паглыблення ведаў вучняў па прадмету, да пошуку форм, якія найбольш адэкватна адлюстроўваюць спецыфіку заняткаў па інтарэсах. Аднак пры гэтым пазакласную работу па прадмету нельга атаясамліваць з асобным відам работы школы па выкананні ёю навучальна-выхаваўчых задач, вядомых у школьнай практыцы пад назвай “дадатковых заняткаў” ці “стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў”, што арганізуюцца для аказання дапамогі вучням, якія па той ці іншай прычыне не засвоілі праграмны матэрыял і павінны запоўніць прабелы ў ведах.Тым больш нельга ўсю пазаўрочную работу падмяняць такімі заняткамі. Пазакласная і пазашкольная работа па прадмету мае на ўвазе не якую-небудзь частку вучняў, што выдзяляецца па паспяховасці або ступені падрыхтаванасці, а ўсіх вучняў, якія так ці інакш праявілі сваю зацікаўленасць дадзеным прадметам.
Пазакласная работа дазваляе вучням працаваць з больш шырокім, чым на ўроку, колам лінгвістычных з’яў, становіцца вытокам шматлікіх мастацкіх уражанняў. Рухаючай сілай пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці выступае цікавасць. Калі работа на ўроку, рэгламентаваная адзінай і абавязковай для ўсіх праграмай, накіравана на фарміраванне сістэмы ведаў, уменняў і навыкаў, то пазакласная і пазашкольная работа імпануе школьніку добраахвотнасцю ўдзелу, свабодай індывідуальнага выбару матэрыялу, формаў зносін з мастацтвам слова, спосабаў творчага самавыражэння – магчымасцю рабіць тое, што хочаш і можаш: паспрабаваць сябе ў ролі карэспандэнта, аратара, навукоўца, экскурсавода і інш.
Многія вучні з задавальненнем наведваюць пазакласныя і пазашкольныя мерапрыемствы па прадмету, таму што падтрымліваюць зносіны, у тым ліку і з педагогамі, у нефармальных абставінах, няма адзнакаў, іншыя, чым на ўроку, віды дзейнасці. Ды і дзейнасць у радасць і задавальненне – чым не матывацыя да вучобы? Калі настаўнік з любоўю да прадмета, то і вучань пранікаецца тым жа.
1.3 Мэта вопыту:
развіваць у вучняў цікавасць да беларускай літаратуры як вучэбнага прадмета і, праводзячы яе,- актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў.
1.4 Задачы вопыту:
- садзейнічаць паглыбленню і пашырэнню набытых на ўроках ведаў, тым самым, дапамагаючы вучням не толькі лепш засвоіць праграмны матэрыял, але актывізаваць пазнавальную дзейнасць.
- развіваць і ўдасканальваць псіхалагічныя якасці школьнікаў: цікаўнасць, актыўнасць, волю, самастойнасць пры навучанні;
1.5 Працягласць работы над вопытам:
Праца над вопытам была пачата ў кастрычніку 2016 года і працягваецца да цяперашняга часу.
Этапы працы:
─ падбор літаратуры па тэме;
─ вывучэнне літаратуры па тэме;
─ наведванне мерапрыемстваў і ўрокаў іншых настаўнікаў з мэтай вывучэння педагагічнага вопыту;
─ апрацоўка атрыманага матэрыялу;
─ апрабаванне атрыманых вынікаў;
─ афармленне матэрыялаў па тэме;
─ абагульненне вопыту работы.
2. Апісанне тэхналогіі вопыту
2.1 Вядучая ідэя вопыту
Пазнавальная праца па беларускай літаратуры – пры ўмове цікавага, арыгінальнага, займальнага характару яе правядзення – відавочна актывізуе пазнавальную дзейнасць вучняў.
2.2 Апісанне сутнасці вопыту
«Адным з асноўных напрамкаў літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца стварэнне гуманістычнай сістэмы навучання і выхавання з асобасна арыентаваным падыходам. Пазакласная праца якраз і дапамагае забяспечыць гэты напрамак і істотна дапаўняе ўрокі беларускай літаратрыу, замацоўвае і пашырае тыя веды, якія атрыманы на ўроках. Яна дазваляе вучням больш грунтоўна і дасканала засвойваць матэрыял па літаратуры [2, c.8]. Каб сістэматызаваць і сканцэнтраваць у патрэбных кірунках працу, па-першае, на пачатку навучальнага года я ствараю творчую групу з зацікаўленых літаратурай вучняў. Па-другое, распрацоўваю канкрэтныя задачы дзейнасці, галоўнымі кірункамі якой з'яўляюцца:
* паглыбленне ведаў па беларускай літаратуры;
* выпрацоўка камунікатыўных уменняў і навыкаў;
* развіццё пошукавай і даследчай работы вучняў.
Для развіцця інфармацыйна-пошукавых і арганізатарскіх здольнасцей прадугледжваюцца асобныя кірункі. Абапіраючыся на ўменні і навыкі, набытыя на ўроках, у пазакласнай рабоце, планую іх значнае пашырэнне і ўдасканаленне. Вучні скіроўваюцца да:
* ажыццяўлення бібліяграфічнага пошуку, працы са слоўнікамі, даведнікамі, іншымі крыніцамі інфармацыі;
* складання рознага роду табліц, наглядных дапаможнікаў, ілюстравання, распрацоўкі і афармлення газет, вітрын, выстаў, куткоў;
* падрыхтоўкі мерапрыемстваў для школ, выступленняў перад бацькамі;
* інсцэніравання літаратурных твораў
Але « поспеху ад пазакласнай працы можна чакаць толькі тады, калі праводзіцца яна будзе з захаваннем агульнапрынятых умоў і патрабаванняў.
1. У першую чаргу трэба ўлічваць, што пазакласная праца праводзіцца для таго, каб замацаваць і паглыбіць той аб'ём ведаў, які вызначаны праграмай, а таксама дапоўніць цікавым, змястоўным матэрыялам, што пашырыць уяўленне пра сумежныя віды мастацтва, гісторыю і культуру.
2. Другая ўмова - гэта «старанна прадуманае спалучэнне, лагічная звязанасць пазакласных заняткаў з паўрочнай працай. Чакаць плёну можна тады, калі будзе забяспечана арганічная, а не штучная сувязь. Выключэннем могуць быць пазакласныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілеяў і знамянальных дат» [3,c. 32] Планаванне пазакласнай працы я ажыццяўляю наступным чынам: на аснове праграм, на аснове календара знамянальных дат і падзей, на аснове агульнага школьнага плана (дадатак 1)
3. Пазакласная праца - гэта “своеасаблівы выхад са стану паўсядзённасці“ [4,c. 44]. Рыхтуючыся і прымаючы ўдзел у ёй, вучні заўсёды чакаюць чагосьці незвычайнага, цікавага, яркага, а таму я прадумваю як афармленне, так і сродкі эмацыянальнай выразнасці. Актыўнасць вучняў абуджаецца, калі выкарыстаны цікавы, займальны матэрыял. Нельга забывацца на прынцып даступнасці: ва ўсім улічваю ўзроставыя псіхалагічныя асаблівасці і адукацыйны ўзровень школьнікаў.
4. «Пазакласная праца, яе шматлікія формы даюць магчымасць кожнаму пабыць навідавоку. Праграма, сцэнарый павінны будавацца на запланаванай і свабоднай дзейнасці, якая дае прастор для творчага самавыяўлення кожнага ўдзельніка ў разнастайных ролях і становішчах. Такі падыход дае відавочны выхаваўчы эфект: скіроўвае на сур'ёзнае стаўленне да ведаў, дапамагае адчуць сябе значнай часткай калектыву, згуртоўвае, развівае пачуццё адказнасці, свядомай дысцыпліны» [3,c. 32] .
5. Вельмі важна пры арганізацыі і правядзенні пазакласнай працы захоўваць прынцып добраахвотнасці. Зацікавіць, заахвоціць, пераканаць вучня, выклікаць у яго жаданне больш даведацца і паўней выявіць сябе як асобу - непасрэдны мой абавязак . «Утрымаць, не знізіць планку зацікаўленасці можна толькі на аснове сатворчасці. Шырокая вучнёўская ініцыятыва павінна падтрымлівацца і праяўляцца ва ўсім: у планаванні, у арганізацыйных асновах, у змесце і формах дзейнасці» [3,c. 44] .
6. «Усё, што праводзіцца ў рамках пазакласнай працы, павінна быць добра арганізавана, але не заарганізавана. Залішне строгі рэжым, калі ўся дзейнасць вучняў распісана па хвілінах, педагагічна рэгламентавана, калі ўсё загадзя і шматразова адрэпеціравана, часам ператварае жывую справу ў фармальнасць. Вучань ужо не думае пра тое, што і як ён гаворыць, робіць, дбаючы пра тое, каб не заблытацца, не забыцца сказаць патрэбную фразу. Справа перастае быць цікавай і ператвараецца ў нудны абавязак, звужаецца першапачаткова створанае прасторавае поле творчай справы, творчай самарэалізацыі»[3,c. 50] .
Такім чынам, захаванне вышэй названых умоў і патрабаванняў да правядзення пазакласнай працы робіць яе асабліва плённай.
Сучаснай методыкай распрацаваны разнастайныя формы і віды пазакласнай працы па беларускай літаратуры. Выбіраючы пэўную форму ці від пазакласных заняткаў, я заўсёды арыентуюся на колькасць удзельнікаў і патрабаванні да часу правядзення. (дадатак 1)
У сваёй практыцы я выкарыстоўваю такія формы і віды пазакласнай работы як: літаратурныя вечарыны, літаратурныя дыспуты , літаратурныя канферэнцыі, літаратурнае краязнаўства, святы, гульні, віктарыны, гасцёўні, фестывалі, вусныя часопісы.
“Літаратурная вечарына – адзін з самых папулярных відаў эпізадычнай пазакласнай працы ў школе. Літаратурная вечарына спрыяе паглыбленаму вывучэнню літаратуры, развіццю творчых здольнацей школьнікаў і ўплывае на фарміраванне іх эстэтычнага густу. Настаўнік з’яўляецца дарадчыкам і памочнікам пры падрыхтоўцы вечарын” [2,c. 54]. Да такіх пазакласных мерапрыемстваў я далучаю як мага больш вучняў, прадугледжваю для іх пасільныя і цікавыя заданні. Літаратурная вечарына можа быць прысвечана жыццю і творчасці пісьменніка; аднаму жанру ў яго творчасці; творчасці некалькіх пісьменнікаў, звязаных падабенствам жыццёвага і літаратурнага шляху. Літаратурныя вечарыны, прысвечаныя дзяржаўным і каляндарна-абрадавым святам, юбілею пісьменніка праводзяцца як святочнае мерапрыемства.
Традыцыйна у нашай школе я разам з вучнямі рыхтую літаратурнае свята «Сінкевіцкія Каласавіны» (дадатак 1), якое звязана з жыццёвым і творчым шляхам Я.Коласа. Пры падрыхтоўцы вечара з ліку вучняў вылучаю ініцыятыўную групу. Гэта тыя вучні, якія цікавяцца літаратурай і маюць літаратурныя здольнасці. Пад маім кіраўніцтвам вучні працуюць над афармленнем памяшкання, дзе будзе наладжаны вечар, афармляюць газету або стэнд, выставу кніг ці малюнкаў, займаюцца музычным суправаджэннем, рыхтуюць прэзентацыю, адбіраючы пры гэтым патрэбны матэрыял. Я ж займаюся літаратурнай часткай вечара: удакладняю праграму, працую з чытальнікамі, праводжу трэніровачныя заняткі, рэпецірую музычныя нумары. Заўсёды на наша свята запрашаем гасцей: вучняў і настаўнікаў з іншых школ раёна, краязнаўцаў, былых настаўнікаў школы. У 2016 годзе на наша свята наведала ўнучка Я.Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч.
У сваёй практыцы шырока выкарыстоўваю літаратурныя канферэнцыі. “Літаратурная канферэнцыя – адна з формаў пазакласнага мерапрыемства або ўрока ў старшых класах, у час якой вучні чытаюць і абмяркоўваюць даклады на літаратурную тэматыку або канферэнцыі, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў” [2,c. 65]. Пытанні для канферэнцыі рыхтую я, улічваючы маральна-этычную, эстэтычную і філасофскую праблематыку твораў. Пры падрыхтоўцы дакладаў вучні карыстаюцца дадатковай літаратурай. На літаратурных канферэцыях па кожным пытанні выступае адзін або некалькі дакладчыкаў, астатнія вучні задаюць пытанні, дапаўняюць дакладчыка або выступаюць у якасці апанентаў. Значную дапамогу вучням пры падрыхтоўцы да літаратурнай канферэнцыі аказвае школьны бібліятэкар.
Прыкладна за тыдзень да канферэнцыі, якая была прысвечана 85-годдзю Уладзіміру Караткевічу мною былі арганізаваны ў класе міні-калектывы пад умоўнымі назвамі — "мастакі-афармляльнікі , "фатографы", "бібліятэкары' , "бібліёграфы", "артысты", “літаратуразнаўцы” , “гісторыкі”, "краязнаўцы" — і даю вучням канкрэтныя спісы літаратуры і заданні, неабходныя для рэалізацыі запланаванай тэмы канферэнцыі. Такім чынам, ход мерапрыемства рыхтуецца сіламі саміх дзесяцікласнікаў. Мне патрабавалася толькі прадумаць і ўмела араганізаваць ход канферэнцыі. Вучням (“мастакам-афармляльнікам” і "бібліятэкарам)" варта прымацаваць у кабінеце і прыгожа аздобіць партрэт Ул.Караткевіча; падрыхтаваць кніжную выставу твораў пісьменніка і літаразнаўчых прац; на дошцы або на аркушы паперы напісаць словы, што паслужаць эпіграфам да мерапрыемства, а астатнія вучні рыхтавалі і адбіралі матэрыял да канферэнцыі. (дадатак 3)
“Даследча-пошукавая дзейнасць з’яўляецца важным сродкам навучання, паколькі ўзбагачае веды вучняў, паглыбляе здольнасць самастойна мысліць, развівае творчую думку, фарміруе аналітычна-сінтэтычныя ўменні “[4,c. 55] . У 2016 годзе вучні 11 класа прыймалі ўдзел у дзіцячай навукова-практычнай канферэнцыі з тэмай « Памяць аб Коласаўскай школе», які праходзіў у літаратурна-мемарыяльным музеі Я.Коласа, за што атрымалі сертыфікат удзельнікаў. Канферэнцыя ладзілася пры непасрэдным удзеле старшакласнікаў, якія выступалі ў ролі даследчыкаў-краязнаўцаў.
У рамках VI адкрытага абласнога фестываля “Радавод” вучні 11 класа прыймалі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Фальклорная спадчына” з тэмай «Вясельны абрад в.Сінкевічы», дзе займаліся вывучэннем вясельнага абраду ў нашай вёсцы.
Важнае месца ў маёй практыцы займае літаратурнае краязнаўства, дзе вывучаем літаратурную гісторыю мясцовасці, на тэрыторыі якой знаходзіцца наша школа: фальклор, жыццё і творчасць пісьменнікаў-землякоў, фактамі, звязаныя са знакамітымі пісьменнікамі, іншымі літаратурнымі фактамі.
“Сучасная методыка вылучае наступныя формы пазакласнай працы па літаратурным краязнаўстве : гурткі, экскурсіі і экспедыцыі, вечарыны, музеяў” [1,c. 44] . Я лічу, што самымі пазнавальнымі і цікавымі для вучняў з’яўляюцца экскурсіі, якія праводзяцца яшчэ і з навукова-даследчай мэтай. У час экскурсіі вучні знаёмяцца з добра вядомымі літаратурнымі фактам.
На базе нашай школы створаны літаратурны музей « Якуб Колас на Палессі»1 студзеня 1947 года Якуба Коласа вылучылі кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па 333 выбарчай акрузе ад Мікашэвіцкага фанернага завода. У склад акругі ўваходзіла і вёска Сінкевічы. Пры сустрэчы з мясцовымі жыхарамі пісьменнік спытаў, што ім больш за ўсё хацелася б у дадзены момант, адна дзяўчынка прама і адказала - школы. Пісьменнік паабяцаў дапамагчы. У 1949 годзе вучні ўсіх навакольных вёсак святкавалі наваселле ў прасторным двухпавярхоўным драўляным памяшканні. У 1992 годзе ў нашай школе адкрыўся музей народнага песняра “Якуб Колас на Палессі”.У ролі экскурсаводаў выступаюць вучні малодшага і старэйшага звяна, якія знаёмяць гасцей з жыццёвым і творчым шляхам Я.Коласа на Палессі, на Лунінеччыне, а таксама знаёміць з рэчамі сялянскага побыту, якія вяртаюць да жыцця страчаную спадчыну беларусаў: кухонным посудам, ткацкімі прыладамі, нацыянальным адзеннем, прыладамі працы
Літаратурна-краязнаўчая праца ў школе прыносіць свой плён і становіцца эфектыўнай, калі яна бесперапынная і арганізацыйна прадуманая. Вынікі даследчай дзейнасці гурткоўцаў падагульняюцца і ацэньваюцца на літаратурных канферэнцыях і фестывалях.У рамках VI адкрытага абласнога фестываля “Радавод” вучні 8-9 класаў прыймалі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Фальклорная спадчына”. Юныя экскурсаводы знаёмілі ўдзельнікаў фестывалю з мясцінамі, помнікамі культуры, знакамітымі людзьмі нашай вёскі , займаліся апісаннем музейнага экспаната.
“Літаратурныя гурткі арганізоўваюцца з мэтаю пашырэння і паглыблення ведаў па літаратуры, развіцця творчых здольнасцей і інтарэсаў да філалагічнай навукі. Існуюць наступныя літаратурныя гурткі: літаратуразнаўчы, літаратурна-творчы, выразнагага чытання, літаратурна-краязнаўчы, драматычны” [4,c. 55]. У сваёй практыцы раблю накірунак на літараратурна-краязнаўчы гурток («Юныя фалькларысты», «Краязнаўства»)У гурток часцей запісваюцца вучні, якія цікавяцца культурна-літаратурнымі з’явамі, звязанымі з роднымі мясцінамі. На занятках гурткоўцы знаёмяцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменнікаў-землякоў, вывучаем фальклор : песні, абрады. Супрацоўнічаем змузеямі (краязнаўчы музей г.Лунінца, літаратурна-краязнаўчы музей Я.Коласа)
Акрамя гэтага, у сваёй практыцы выкарыстоўваю літаратурныя віктарыны, якія праводжу на класных і агульнашкольных літаратурных вечарынах, святах і гасцёўнях, на занятках гуртка . Літаратурная гульня-віктарына “Славутыя класікі” была прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа – класікаў беларускай літаратуры. Падчас віктарыны вучні ўзгадалі цікавыя звесткі з жыцця і творчасці пісьменнікаў, прыгадалі цікавыя творы і павандравалі па іх, прачыталі ўрыўкі з вершаў, праслухалі песні, напісаныя на вершы паэта. Каб трапіць у фінал, каманды павінны былі прайсці такія этапы як “Біяграфія Я.Купалы і Я. Коласа”, “На ростанях”, “Паэмы Я. Купалы”, “Коласазнаўства”, “Купалазнаўства”. (дадатак 4)
2.3 Выніковасць і эфектыўнасць вопыту.
Пазакласнай праца па беларускай літаратуры фарміруе ў школьнікаў матывацыі да навучання, прыводзіць да дасягнення пэўных педагагічных мэт і вынікаў.
Я лічу, што цікавасць маіх вучняў да беларускай мовы і літаратуры расце з года ў год. Мае вучні імкнуцца да краязнаўчага матэрыялу, вывучэння біяграфіі і творчасці Я.Коласа і іншых пісьменнікаў. З захапленнем займаюцца ў літаратурным музеі школы, самі праводзяць экскурсіі і ладзяць гасцёўні, вечарыны, вывучаюць фальклор Лунінецкага раёна, удзельнічаюць у канферэнцыях, займаюцца даследаваннем, за што неаднаразова былі адзначаны дыпломамі:
2016 г. – 11 клас- сертыфікат удзельніка навукова-практычнай канферэнцыі да 110-годдзя творчай дзейнасці народнга паэта Беларусі Я.Коласа, які праходзіў у Дзяржаўным лттаратурна-мемарыяльным
2016г. – 10 клас- дыплом ІІІ ступені. Навукова-даследчая работа “Фальклорная спадчына” з тэмай “Вясельны абрад в.Сінкевічы”
2017г. – 8 клас- дыплом ІІІ ступені. Раённы краязнаўчы фестываль. Конкурс “Апісанне музейнага экспаната”
2018г. . – 9 клас, кіраўнік музея – дыплом ІІ ступені. Рэспубліканскі конкурс літаратурных музеяў
Заключэнне.
Пазакласная праца па прадмету не толькі пажаданая ў школе, але нават і неабходная,таму што яна носіць і практычны, і навучальны, і выхаваўчы, і развіваючы характар, павышае матывацыю вучня да прадмета. Яна служыць агульным мэтам навучэння і выхавання вучняў. Пазакласная работа ставіць мэту падрымліваць цікавасць да літаратуры як да вучэбнага прадмета і як да духоўнага здабытку народа; фарміраваць нацыянальна свядомую асобу; развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд вучняў.
Спіс літаратуры
- М.У. Грынько // Краязнаўства як адзін з накірункаў вучэбна-выхаваўчай работы ў школе і ВНУ: матэрыялы рэсп. навук. канф., Брэст, 28 – 29 сак. 2008 г. / Пад агул. Рэд. У.А. Сенькаўца. – Брэст: Альтернатива, 2008. – С. 20 – 25
2. Ляшук, В.Я. Урокі пазакласнага чытання // Методыка выкладання беларускай літаратуры / Пад рэд. Ляшук В.Я. – Мінск, 1999.
3. Руцкая, А.В. Пазакласная праца па беларускай літаратуры / А.В. Руцкая. – Мінск, 2000.
4. Трафімчык, Т.У. Работа над словам-вобразам на занятках літаратурнага гуртка / Т.У. Трафімчык // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе: Мат. рэсп. навук. канф. 30 кастрычніка 2002 г. / пад рэд. У.І. Каялы, Т.І. Тамашэвіча. – Гродна: ГрДУ, 2003. – С. 47 – 53.
5. Хрэстаматыі для пазакласнага чытання ў школе.
Дадатак 1
формы па колькасці ўдзельнікаў
пастаянная
віды па часе правядзення
|
Па колькасці ўдзельнікаў
|
Па часе правядзення
|
|
1 Масавая, калі ў падрыхтоўку і само мерапрыемства (найчасцей свята, вечар, прадметны тыдзень) уключаецца шмат вучняў, не аб’яднаных стабільнымі калектывамі, класамі
2 Камерная, каліда падрыхтоўкі і правядзення падключаюцца вучні з розных класаў, але іх няшмат і толькі тыя, хто па-сапраўднаму цікавіцца вылучанай тэмай;
3 Групавая — вялікія творчыя групы для падрыхтоўкі канферэнцый, конкурсаў, віктарын, афармлення і выпуску інфармацыйных плакатаў, насценгазет, вядзення рукапіснага альманаха, часопіса. Індывідуальная− праца з вучнямі, якія атрымалі індывідуальныя заданні, даручэнні
|
1. Пастаянная − кіраўніцтва пазакласным чытаннем.
Цыклічная − праца гурткоў, музеяў, клубаў.
2. Эпізадычная:
а) правядзенне літаратурных свят, прадметнага тыдня, вечароў, ранішнікаў, экскурсій, канферэнцый, дыспутаў, віктарын, конкурсаў, міні-алімпіяд і інш.;
б) выданне альманахаў, часопісаў, газет; напісанне дакладаў, рэфератаў, сачыненняў, водзываў, рэцэнзій, нарысаў, заметак.
|
Дадатак 2
Літаратурная вечарына "Спяшайцеся з паэтам стрэцца"
Мэта: паглыбіць веды вучняў пра жыццёвы і творчы шлях Я.Коласа; раскрыць шматграннасць таленту пісьменніка, яго глыбокую любоў да роднага краю, прыроды, павагу да чалавека працы; фармаваць асобу грамадзяніна, уздзейнічаць на думкі і пачуцці вучняў з мэтай выхавання патрыятызму, высакароднасці, любові да роднага слова; развіваць творчыя здольнасці вучняў, навыкі эстэтычна асэнсаванага чытання.
Абсталяванне. Партрэт пісьменніка, эпіграф, прэзентацыя пра музей “Я.Колас на Палессі”, выстава “Малюнкі родныя і з’явы”, выказванні пра пісьменніка.
Эпіграф.
Шчыльней у гурт, духоўная радня,
Да Коласа бліжэй, мы – беларусы!
Мікола Мятліцкі
Пісьменнікі пра Якуба Коласа
Самым дарагім для нас імем у беларускай літаратуры побач з імем незабыўнага Янкі купалы з’яўляецца імя Якуба Коласа.
Кандрат Крапіва
Творчасць Якуба Коласа – гэта своеасаблівы летапіс жыцця народа, летапіс хвалюючы і праўдзівы.
Ход мерапрыемства
Вядучы
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае ўбогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю.
1 вядучы. Добры дзень, паважаныя госці. Сёння ў нас адбудзецца свята беларускай паэзіі і музыкі.
2 вядучы. I невыпадкова прагучаў ўрывак з вядомага твора нашага класіка, песняра беларускай зямлі Якуба Коласа. Гэтыя цудоўныя радкі з’явіліся сімвалам бясконцай любві да роднай зямлі, яе народа.
Песня” Мой родны кут,як ты мне мілы”
1 вядучы. Сёння мы з вамі перагартаем старонкі жыццёвага і творчага шляху Я.Коласа.
2 вядучы.Нялёгкім было жыццё Якуба Коласа. Зведаў ён шмат пуцявін, таму што быў сынам лесніка і па волі князя Радзівіла прыходзілася перабірацца з месца на месца. Школьныя і юнацкія гады будучага паэта прайшлі ў вёсцы Альбуць – надзвычай маляўнічым кутку Наднямоння. Менавіта гэты куточак з такой любоўю апісаны ў яго паэме “Новая зямля”.
Урывак з пазмы “Новая зямля” (Каля пасады лесніковай...)
1 вядучы. Рана абудзілася ў хлопчыка цікавасць да кнігі. Пачатковую грамату ён набываў дома з дапамогай “дарэктара”, вясковага хлопца, які меў не надта багатыя веды. Пасля два гады вучыўся ў народнай школе вёскі Мікалаеўшчыны. Школа і кнігі прыносілі Кастусю шмат радасці. Асабліва яму падабаліся творы Крылова і Гогаля. Юнаком Канстанцін Міхайлавіч скончыў настаўніцкую семінарыю, бо з дзяцінства марыў быць настаўнікам.
2 вядучы. Пісаць вершы пачаўудванаццацігадовымузросце. Калі Кастусь прачытаў адзін са сваіх першых вершаў “Вясна” бацьку, той сказаў: “Добра”, – пацалаваў сына і даў яму рубель.
Сцэнка. ( урывак з паэмы “ Новая зямля” “Дарэктар”
1 вядучы. Колас любіў паэзію моцна і шчыра, усе вольныя хвіліны аддаваў літаратурнай працы. У 20-30-я гады Якуб Колас напісаў самыя значныя свае творы – паэмы “Новая зямля” і "Сымон-музыка". Пазней у яго з'явіліся такія творы, як аповесці “Дрыгва”, “На прасторах жыцця”, трылогія “На ростанях”, шматлікія апавяданні і вершы.
2 вядучы. Якуб Колас напісаў шмат вершаў пра сваё дзяцінства, пра любоў да роднай старонкі, да яе людзей, пра прыгажосць беларускіх краявідаў. Многія з гэтых вершаў знаёмыя нам. I зараз я прапаную іх прыгадаць
Літмантаж
1 вядучы. Кожны, прамовіўшы – Якуб Колас.
Адразу ж прыпомніць: Янка Купала
2 вядучы. Рускі пісьменнік Максім Горкі пісаў: “У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала – вельмі цікавыя хлопцы... Проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы крыху гэтых якасцей. Вось бы добра было”.
1 вядучы. У жніўні 1912 г. на хутары Смольня, каля вёскі Мікалаеўшчына, адбылася першая сустрэча Якуба Коласа з Янкам Купалам, якая паклала пачатак іх сяброўству
2 вядучы. Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. I як бы ні распараджаўся лёс, куды б ні закідваў паэтаў, яны захоўвалі ў сваіх сэрцах і думках крамольны вобраз Беларусі.
1 вядучы. “I народ свята захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб лепшым сваім сыне, які прайшоў разам з ім слаўны шлях барацьбы ў імя лепшых чалавечых ідэалаў”, – так казаў Якуб Колас пра Янку Купалу.
2 вядучы. “Жыві, мілы Колас,
Многа летаў, зімаў
3 ясным сонцам побач
На зямлі радзімай", – пісаў Янка Купала пра Якуба Коласа.
1 вядучы. Купала і Колас – не толькі цудоўныя паэты. Іх пяру падуладны любыя віды і жанры літаратуры – паэзія, проза, драматургія. Многія нашы паэты лічаць сябе вучнямі Янкі Купалы і Якуба Коласа, выказваюць удзячнасць за іх паэтычнае слова, што натхняла на высокую паэзію.(Верш“Як два браты…”)
1 вядучы. У лістападзе 1911 г. Якуб Колас прыязджае ў Лунінец. Ён адшуквае кватэру свайго сябра ў доме на былой Садовай вуліцы (цяпер Савецкая).
2 вядучы Філіповіч цёпла прымае паэта ў невялічкім пакойчыку, што прытуліўся пад самым дахам прыватнай хаціны аднаго з жыхароў г. Лунінца. Ён прапаноўвае сябру частку сваіх прыватных урокаў.
1 вядучы. У Лунінцы паэт стварае паэму "Сымон-музыка" і шэраг вершаў.
2 вядучы. Зімой 1947 г. Якуб Колас, ужо народны паэт Беларусі, зноў прыязджае на Лунінеччыну.
1 вядучы.Якуб Колас — кандыдат у дэпутаты вышэйшага органа Савецкай улады. Ён балаціруецца ад Мікашэвіцкай выбарчай акругі. Пясняр прыязджае на сустрэчу з выбаршчыкамі.
2 вядучы. На другі дзень паэт прыязджае ў вёску Сінкевічы. Насельніцтва, сяляне, школьнікі, інтэлігенцыя сустракаюць свайго кандыдата авацыяй.
1 вядучы.“ Сустрэча гэта адбылася ў нашай хаце-школе — цеснай і старой сямігодцы,- успамінае Ірына Мікалаеўна Салтыкова, у той час сямікласніца . - Якуб Колас звярнуў увагу, у якіх складаных умовах займаемся мы. Аб гэтым ён вёў гаворку і з нашым настаўнікам Уладзімірам Вікенцьевічам Саўчуком, абяцаў дапамагчы нам пабудаваць новую дзесяцігодку..”
2 вядучы.У 1949 г. дзеці з Сінкевіч, Мокрава, Намакрава і іншых навакольных вёсак святкавалі наваселле ў прасторным двухпавярховым драўляным памяшканні небывалых для таго часу памераў. Амаль 20 гадоў у школе, пабудаванай з дапамогай Якуба Коласа, раздаваліся дзіцячыя галасы.
1 вядучы .У 1977 г. падрастаючае пакаленне Сінкевіч святкавала чарговае наваселле: яно перабралася ў трохпавярховае сучаснае тыпавое памяшканне. Але памяць аб "школе Якуба Коласа" тут жыве!
Песня “ Беларусь мая”( прэзентацыя “ Музей”)
2 вядучы. Паэзія – невычэрпная крыніца духоўнага хараства. Гісторыя існавання чалавецтва, сацыяльнае і нацыянальнае адраджэнне, пераломныя гістарычныя моманты, мірная праца, сённяшні дзень, наш сучаснік – усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў паэтычных радках.
1 вядучы.
Беларусь, мая старонка
Голас чысты, голас звонкі,
Шум дубровы, звон крыніцы
I дубы, нібы званіцы,
Я люблю цябе бясконца.
Ты і радасць, ты і сонца...
Дык квітней, мужней заўсёды
З кожным днём і з кожным годам!
Дадатак 3
Фрагмент канферэнцыі, прысвечанай 85 -годдзю Уладзіміра Караткевіча
Мэты:
1) пашырыць веды вучняў пра жыццѐ і творчасць Уладзіміра Караткевіча; 2)развіваць у вучняў уменне даследаваць, самастойна здабываць веды з
розных крыніц і выкарыстоўваць іх; 3)спрыяць выхаванню цікавасці да асобы пісьменніка і яго твораў;
Ход мерапрыемства
Вучань1: Творчасць Уладзіміра Караткевіча займае асаблівае месца ў нашай культурнай спадчыне. “Роўнага яму няма і наўрад ці ўжо будзе, замяніць яго ў нашай літаратуры не можа ніхто. Ужо хоць бы таму, што ніхто з такім бляскам не спалучае ў нас талент празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, эсэіста, гісторыка. Ён быў аднолькава таленавіты ва ўсіх літаратурных жанрах, што, можа, натуральна для літаратуры мінулага, але рэдка сустракаецца ў сучаснай”, – так ацэньвае творчасць пісьменніка Васіль Быкаў.
Уладзімір Караткевіч – адзін з самых адукаваных мастакоў слова ХХ стагоддзя. Акрамя таго, ён выдатна маляваў, цудоўна спяваў беларускія народныя песні, з выключным майстэрствам фатаграфаваў. Ён быў непераўзыдзеным гісторыкам і этнографам, знаўцам даўніны. Усе, хто яго ведаў, адзначаюць яго філалагічныя, лінгвістычныя здольнасці, тонкае чуццё сваёй і чужых моў, дзякуючы якому ён вольна валодаў рускай, польскай, французскай, пачаў гаварыць па-чэшску і славацку, спрабаваў – па-літоўску і нават па-ўзбекску. У памяці многіх ён застаўся і краязнаўцам і пакінуў пасля сябе празрыста-светлы нарыс аб Радзіме “Зямля пад белымі крыламі”, выдадзены спачатку на ўкраінскай (1972), а затым (1977) на беларускай мовах. Акрамя гэтага, Караткевіч быў прафесійным сцэнарыстам і рэжысёрам кіно пасля заканчэння Вышэйшых сцэнарных курсаў у Маскве ў 1962 годзе. Ён мог стаць пры спрыяльных умовах і навукоўцам,
Якая ж зямля нарадзіла такі талент, якія людзі былі вакол яго?
Гучыць урывак з верша ў прозе У.Караткевіча “Слова Міцкевічу”.
Вучань2. Кажуць, што ў ноч на дваццаць шостае лістапада ты з’яўляешся на зямлю, якая цябе нарадзіла, і ходзіш па ёй, заглядаючы ў кожную хату, ў кожную адрыну, на дно кожнага глыбокага возера.
Нячутныя крокі твае, а вочы з пяшчотнасцю нябачанай глядзяць на гэтую простую і мілую зямлю.
Рукі твае дакранаюцца да кары дрэваў-манументаў, галубяць кожны ліст на прырэчнай каліне, а вушы чуйна прыслухоўваюцца да новых спеваў, што гучаць на берагах чыстых, як сэрца тваё, беларускіх рэк.
Ноч вялікая-вялікая, і таму паспяваеш ты пабываць скрозь: на рудых берагах Дняпра і на беразе Світазі, дзе ў хвалях водарасці заблыталіся як русалчыны косы, ў сініх лясах Гродзеншчыны і на гары Маяк.
Неабсяжная зямля наша, але паўсюль, дзе пачуеш ты “кугаканне” савы пад акном хаты, ты, непрыкметны, заходзіш у хату і глядзіш у вочы новаму чалавеку, які нарадзіўся ў той дзень, калі ты памёр.
І дзіцёнак маўчыць і ўсміхаецца, бо ён бачыць тое, чаго не бачаць дарослыя: не прывід, а проста добры чалавек, толькі больш маўклівы, больш паглыблены ў сябе, нахіліўся над ім.
А ты глядзіш на яго і калі бачыш, што сумленныя вочы ў яго бацькоў, даеш яму добры і сумленны лёс.
Аднаму ты даеш будучыню слаўнага казачніка, другому – будучыню добрай маці, трэцяму – славу вялікага героя, чацвёртаму – проста славу Чалавека, працаўніка, рукі якога робяць усё на зямлі і кормяць таксама ўсіх.
Мяне ты чамусьці зрабіў паэтам, даў мне вочы, якія бачаць сум явара над вадою; вушы, якія чуюць песню чалавечую; рукі, якія здольны перабіраць як струны галіны прырэчных верб; ногі, каб выхадзіць зямлю; і глотку, каб спяваць язычаскія песні, песні сонцапаклонніка.
Вучань3:Вось такую прыгожую легенду пра сваё нараджэнне склаў сам пісьменнік. А што ж было на самой справе? Усё жыццё вакол пісьменніка былі цікавыя людзі, якія пакінулі свой адбітак у яго лёсе. Хто ведае, ці быў бы ён такім, калі б лёс не сутыкнуў яго ў гэтымі людзьмі. На пытанне анкеты Таццяны Шамякінай, што з уражанняў дзяцінства найбольш спрыяла развіццю яго таленту, пісьменніка адказаў: “Што спрыяла? Зноў жа асяроддзе. Сваякі (і на суседзяў шанцавала) былі людзі спявучыя, вельмі музычныя, многія з добрымі галасамі, з апавядальным талентам (здзіўляюся, чаму не стаў прафесійным спеваком бацька, пісьменнікамі – дзядзькі, асабліва адзін. Усе з гумарам і схільнасцю да іроніі (у тым ліку і да самаіроніі)”.
На экране партрэт маці і бацькі пісьменніка.
Вучань4:У аўтабіяграфіі “Дарога, якую прайшоў” У.Караткевіч пісаў: “Маці мая, Надзея Васілеўна, нарадзілася ў 1893 годзе, у дзяцінстве засталася без маці, скончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве, некаторы час, кінуўшы дом, працавала вясковай настаўніцай у вёсцы Збароў, ля Рагачова, а пасля пазнаёмілася з маім бацькам, Караткевічам Сымонам Цімафеевічам, і ў 1917 годзе выйшла за яго замуж (бацька нарадзіўся ў 1887 годзе, памёр у 1959)”.
Адзін з сяброў пісьменніка, Рыгор Барадулін, успамінае: “Пра Надзею Васільеўну трэба пісаць асобную кнігу. Выпускніца гімназіі, прыроджана панавітая і тонкая ў веданні людзей, яна была рэхам, адгалоссем былое годнасці і велічы старадаўняга беларускага роду. Яна была нейкім чынам прататыпам інтэлектуальна-велічных натур у творах сына. Недзе ў 60-я гады Павел Кабзарэўскі прывёз мне з Пецярбурга (тады Ленінграда) фотакартку свайго здымання Анны Ахматавай. Я быў уражаны, так бы мовіць, двайніковасцю. Шляхетнасць. Велікасвецкасць. I вонкавае падабенства.
…Любіла Надзея Васільеўна дарагія, тонкага густу рэчы, фамільныя рэліквіі. Гэта і сыну перадалося. Пра рэвалюцыю, пра паслярэвалюцыйную мітусню казала з ноткамі ўсмешкі”.
Бацька пісьменніка скончыў пачатковую школу, потым, відаць, гарадское вучылішча. Ягонае дзяцінства было цяжкім, даводзілася самому зарабляць грошы. Хлопчык меў добры голас і спяваў у царкоўным хоры. У яго быў прыгожы почырк, таму ў арміі ён служыў пісарам. Просты па паходжанні, Сымон быў унутрана інтэлігентным. Да службы ў войску, прыблізна з 1910 г. ці крыху раней, працаваў у Рагачоўскім казначэйстве, дзе і пазнаёміўся са сваёю будучай жонкай.
Бацька пісьменніка працаваў інспектарам па бюджэце ў Аршанскім раённым фінансавым аддзеле. Маці пасля замужжа стала хатняй гаспадыняй (у Арэнбургу пад час эвакуацыі ў вайну працавала ў дзіцячым садку). Як згадвае Наталля Сымонаўна (сястра пісьменніка), бацька быў стрыманым, памяркоўным, ураўнаважаным. Да дзяцей ставіўся строга: яны мелі ўсё, але нічога лішняга. Калі трэба было, сам шыў дзецям абутак. У хатняй бібліятэцы Караткевічаў пераважала руская класіка, а з беларускай літаратуры трапляліся адзінкавыя асобнікі, напрыклад, аповесць "Салавей" З. Бядулі. Шмат куплялі твораў дзіцячай літаратуры, кніг па гісторыі, прыродзе.
Для У. Караткевіча маці з'яўлялася эталонам жанчыны: добрая гаспадыня, цудоўная выхавацелька сваіх дзяцей, нястомная захавальніца сямейнага ачага. Яна ўмела шыць, вышываць, гатаваць смачныя стравы. Адзін са сваіх першых твораў, апавяданне "Багун-трава", У. Караткевіч прысвяціў сваёй маці. Галоўная гераіня апавядання Каваліха ў многім падобная да яе.
Вучань5. Моцнае ўздзеянне на хлопчыка зрабіў дзед, матчын бацька Васіль Юллянавіч Грынкевіч, які “даслужыўся да павятовага казначэя і прытым быў атэіст і спачуваў марксістам. Гэты чалавек, “уладны. разумны і з’едлівы”, які валодаў нязмернай духоўнай і фізічнай сілай, бязмежнай энергіяй і азартам”, стаў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане “Каласы пад сярпом тваім”.
Сам пісьменнік так пісаў пра свайго дзеда: “Які гэта быў цікавы чалавек!. Не ведаю, што яму перашкодзіла стаць сапраўдным паэтам, можа, доля сына – “дзяржаўнага зллачынца”, можа, яшчэ што. Праваслаўны, які быў замешаны ў мецяжы, – гэта ж было вельмі падазрона. Але яго мова – гэта быў каскад досціпаў, прыказак, старых пахучых анекдотаў, яскравых, як вёсялка, жартаў... Трэба было паслухаць, як ён распавядае байкі пра нашых пашахонцаў – Маркавічан. Публіка рагатала да рэзі ў жываце. Больш за ўсё я шкадую, што ён так рана памёр (не стала дзеда ў ліпені 1945 года, пахаваны ён у мястэчку Карма Гомельскай вобласці), што я быў малы і мала памятаю, што не запісаў гэткага цуду. Але менавіта ад яго я палюбіў прыроду, гісторыю (ён калісь рабіў раскопкі курганоў і шмат чаго цікавага распавядаў), навучыўся лацівь самоў “на квок”, палюбіў бадзяцця і іншае.
А якія ён распавядаў легенды... Пра вужыную каралеву, пра чорную курыцу волатаў, пра караля мятлушкаў, пра вялікую змяю “Дзебраў” пра Яна Прыгожага і князя Ладымяра, пра лебядзіны скіт, пра скарб адлнавокага народа, пра дрэва смерці, пра явар і каліну – мужа і жонку, пра звон, які патануў, пра горад на дне возера. І яшчэ многае-многае”. А яшчэ дзед пісьменніка быў нашчадкам удзельнікаў паўстання на чале з К.Каліноўскім.
Караткевіч ганарыўся сваім радаводам, асабліва сувязямі матчыных блізкіх з вызваленчым рухам 1863 года на Беларусі, трымаў перад вачыма і блізка каля сэрца партрэт Кастуся Каліноўскага, старанна вывучаў гісторыю паўстання і сплаціў доўг нашчадка нашым продкам сваімі неўміручымі “Каласамі...”.
Неяк у сваім дзённіку Уладзімір Сямёнавіч зрабіў запіс: Уласна кажучы, мне трэба было б так і застацца кавалерам. Так было б сумленна. Таму што я любіў у жыцці толькі адну жанчыну, Беларусь. Напэўна, ён усё ж такі крыху пакрывіў душой. Была ў яго жыцці і яшчэ адна каханая жанчына.
На экране партрэт Валянціны Браніславаўны Караткевіч.
Вучань5. 2 лістапада 1967 г. у Брэсцкім педінстытуце адбылося абмеркаванне творчасці У.Караткевіча. Там пісьменнік пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Валянцінай Браніславаўнай Нікіцінай (паводле прозвішча яе першага мужа, дзявочае яе прозвішча Ватковіч). Яна нарадзілася 28.6.1934 г. у Кіргізіі, дзе яе бацька, беларус з Ушаччыны, служыў у войску (загінуў на фронце ў 1941 г.). У 1947 г. маці з дачкой і сынам пераехала на Беларусь і пасялілася ў Радашковічах. Пасля заканчэння Радашковіцкай школы (беларускую мову там выкладаў Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі) Валянціна ў 1951-1956 гг. вучылася на гістарычным факультэце Белдзяржуніверсітэта. Летам 1969 г. яна пераехала ў Мінск, працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, жыла ў сям'і Караткевіча. 19 лютага 1971 г. яны зарэгістравалі шлюб. Яна ўзяла ягонае прозвішча. Абмяняла сваю двухпакаёвую кватэру ў Брэсце на пакой у Мінску. Вясной 1973 г. двухпакаёвую кватэру Караткевіча на вуліцы Веры Харужай і яе пакой абмянялі на трохпакаёўку на вуліцы Карла Маркса, дзе ў далейшым і жылі ўтраіх (разам з маці пісьменніка).
У. Караткевіч прысвяціў Валянціне Браніславаўне верш "Таўры" і раман "Чорны замак Альшанскі" (1979), які пачынаецца словамі: "В. К., якой гэты раман абяцаў дзесяць год назад, з удзячнасцю".
Валянціна Браніславаўна была высокакваліфікаваным гісторыкам. Слушна пісаў А. Мальдзіс: "Тое, што зрабіла Валянціна Браніславаўна Караткевіч для падрыхтоўкі "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі", для таго, каб ён ішоў "без купюр", можна смела назваць навуковым подзвігам, грамадзянскай мужнасцю. Яна бясконца ездзіла ў экспедыцыі, абараніла не адзін помнік архітэктуры, пісала сама артыкулы і брашуры і рэдагавала чужыя. Аўтарытэт яе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, дзе яна працавала, і ўвогуле ў навуковых колах быў высокі". У 1990 г. Валянціна Караткевіч (пасмяротна) і іншыя аўтары за гэта выданне былі ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. Заўчасная смерць жонкі стала для Уладзіміра Сямёнавіча цяжкім ударам.
Безумоўна, вялікі ўплыў на пісьменніка аказала творчасць многіх знакамітых асоб беларускай гісторыі і культуры. Многім з іх ён прысвяціў свае творы.
Вядучы зачытвае ўрыўкі ў твораў паэта. Пасля таго, як вучні называюць асобу, пра якую гаворыцца, на экране з’яўляецца партрэт.
Дадатак 4
Фрагмент гульні-віктарыны “Славутыя класікі”
Мэты: пашырыць і абагуліць веды навучэнцаў пра жыццёвы і творчы лёс Я. Купалы і Я. Коласа; развіваць пазнавальную актыўнасць навучэнцаў, навыкі публічнага выступлення, садзейнічаць імкненню навучэнцаў да творчага самавыяўлення;абуджаць патрыятычныя пачуцці, павагу да класікаў беларускай літаратуры, любоў да роднага слова;
Ход гульні-віктарыны
1. Хто сказаў: «Паэзія Купалы — гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі»? (Якуб Колас.)
2. Як называецца верш Янкі Купалы, што быў змешчаны ў газеце «Северо-Западный край» 15 (28) мая 1905 г.? («Мужык».)
3. У якім годзе выйшаў першы зборнік вершаў Янкі Купалы, і як ён называецца? (У 1908 г. «Жалейка».)
4. Калі адбылася першая сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа? (У 1912 г.)
5. Якую гераіню Я. Купалы пасля смерці апраналі «ў белю і вэлёны»? (Бандароўну.)
6. Што такое вадэвіль? (Драматычны твор камічнага зместу, заснаваны на любоўнай інтрызе.)
7. Каго з герояў Я. Купалы «У сёлах як клялі дагэтуль, так і праклінаюць»? (Пана Патоцкага.)
8. Што такое паэма-балада? (Разнавіднасць паэмы з драматычна-напружаным сюжэтам легендарнага ці гераічнага зместу.)
9. У якім вершы Я. Купала сказаў: «3 году ў год мы жылі, як жывёла»? («Годзе…».)
10. Што перадае філасофская лірыка? (Глыбокі роздум пра чалавека, эпоху, сэнс жыцця.)
11. Што выяўляе публіцыстычная лірыка? (Стаўленне аўтара да вострых праблемаў сучаснасці.)
12. Што такое анафара? (Паўтарэнне аднолькавых гукаў, слоў ці выразаў у пачатку радкоў ці строфаў у вершы.)
13. Што такое эпіфара? (Паўтарэнне аднолькавых гукаў, слоў ці выразаў у канцы радкоў ці строфаў.)
14. Калі і дзе ўпершыню была пастаўленая «Паўлінка»? Якім калектывам? (27 студзеня 1913 г. у Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком.)
15. Хто першы выконваў ролю Паўлінкі? (Софія Маркевіч.)
16. Што падаравалі студэнты Пецярбурга аўтару «Паўлінкі»? (Гадзіннік з надпісам «Бацьку «Паўлінкі»».)
17. Якому персанажу належаць прыгаворкі «Пане дабрадзею», «собственно, вось-цо-да»? (Адольфу Быкоўскаму.)
18. Колькі авечак меў пан Адольф Быкоўскі? (15 старых і 20 маладых.)
19. Колькі жыта (аўса, ячменю) нажаў А. Быкоўскі? (Коп з 200 жыта, аўса 200, ячменю — 100.)
20. Чаму два радкі ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» — «Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, / Каб з панскіх выпутацца пут» — надрукаваныя курсівам? (Галоўная думка твора.)
21. Хто з герояў Янкі Купалы «Дзіцём нясці ўжо мог калоду, / Якой трох сталых — не маглі»? (Машэка.)
22. Пра якіх герояў Янкі Купалы ідзе гаворка: «Бо гэтых вочак на ўсім свеце / Ён не сустрэў ані ў аднэй»? (Натальку і Машэку.)
23. Каму з герояў Я. Купалы «Спачатку дань жыццём плацілі / Яму адны багатыры»? (Машэку.)
24. Хто з герояў Якуба Коласа любіў насіць за поясам сякеру? (Дзед Талаш.)
25. Хто пераклаў «Інтэрнацыянал» на беларускую мову? (Янка Купала.)
26. Што такое панарады? (Ніжняя частка воза без драбін. Слова ўжыта ў паэме «Новая зямля».)
27. Што Паўлінка забрала з куфра, уцякаючы замуж? (Пацеркі, новую сукенку, чаравікі, шнуровачку.)
28. Назавіце псеўданімы Якуба Коласа. (Цзядзька Карусь, Альбуцкі Тарас.)
29. За што Якуб Колас сядзеў у Мінскім астрозе ў 1908 — 1911 гг.? (За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе.)
30. Якую кнігу для навучання дзяцей напісаў Якуб Колас? («Другое чытанне для дзяцей беларусаў».)
31. Куды эвакуяваўся Якуб Колас у час вайны? (Ва Узбекістан.)
32. Адкуль узятыя радкі: Толькі я лягу і вочы закрыю, /Бачу я вас прад сабой,/ Ціха праходзіце вы, як жывыя, / Ззяючы мілай красой? (3 верша Якуба Коласа «Родныя вобразы».)
33. Хто і каму казаў: -Не стой ты, хлопец, пры аконцы: 3 акна, як з зяўры. Дзьме бясконца! Зноў будзеш кашляць? (Ганна да Кастуся. 3 паэмы. Якуба Коласа «Новая зямля».)
34. Што такое эпапея? Якую паэму называюць паэмай-эпапеяй? (Самая вялікая монументальная форма эпічнага твора на нацыянальную тэматыку. Паэму «Новая зямля».)
35. Хто з герояў Якуба Коласа хадзіў купляць «пляцку» і ў якую вёску? (Цзядзька Антось. У Свержань.)
Падвядзенне вынікаў.
Заключнае слова настаўніка.
раскрыть » / « свернуть